Kiana Khansmith
untitled

tannertan36
Not today Justin
𓃗
No title available
EXPECTATIONS
Fai_Ryy
taylor price
Xuebing Du
No title available

Andulka

izzy's playlists!

Love Begins
PUT YOUR BEARD IN MY MOUTH
Noah Kahan
Cosimo Galluzzi
Cosmic Funnies
Keni
No title available
seen from Bangladesh
seen from Brazil

seen from Canada

seen from Switzerland

seen from Netherlands
seen from United States

seen from India

seen from Brazil
seen from United States
seen from Singapore
seen from Bangladesh
seen from United States

seen from Singapore
seen from Germany
seen from Canada

seen from United States

seen from Russia

seen from United States
seen from Bangladesh

seen from United Kingdom
@sh-iss
Мяне толькі што дзёрнула токам.
Венці ведае ўсё. Вецер нясе гісторыі, Венці іх расказвае. У рэшце рэшт, кожная жывая істота дышыць, іх лёгкія напаўняюцца паветрам, а іх кроў уносіць за сабой бурным патокам маленькія бурбалкі кіслароду. А нават у тых, хто не дыша, паветра вібрыруе ў звязках, перадаючы гук, паветра напаўняе пакой і вецер гуляе з валасамі на вуліцы. Ніхто не схаваецца ад ветру.
Джунлі ведае ўсё. У зямных нетрах пахаваныя тайны цывілізацый, і зямля цярпліва чакае моманту, каб іх раскрыць. Жывыя ходзяць па зямлі, носяць аздобы з каштоўнымі камянямі, будуюць свае дамы з каменю і гліны. А нават тыя, хто не, усё яшчэ маюць шкілет, поўны мінералаў, такіх жа, як іх браты ў зямлі. Нават сады фей, лунаючых прывідаў без цела і памяці, уважліва слухаюць іх спевы. Нельга пазбегнуць сутыкнення з зямлёй, як бы высока ты не лятаў.
Эі ведае ўсё. Хаця ейны бліск азарае свет толькі на адно імгненне, гэтага дастаткова маланцы, каб разгледзіць усё ў дэталях. Але тыя, хто ліча, што схавацца глыбока пад зямлю, куды не дастае святло, дастаткова, каб яна іх не знайшла, моцна памыляюцца. Кожная думка ў мазгу жывых істот перадаецца з дапамогай электрычных сігналаў, кожны іх рух, каб працягнуць руку, альбо міргнуць, падпарадкоўваецца імпульсу Электра ў іхнім целе. Толькі мёртвыя маглі б схавацца ад ейнай увагі, але навошта ёй сачыць за тымі, хто ня мае далейшага лёсу?
Нахіда ведае ўсё. Дэндра – гэта не толькі зеляніна раслін, але само жыццё ва ўсіх ягоных праявах. Нахіда – гэта не толькі Дэндра, гэта мроі, ілюзіі і сненні. Няма нічога шчырэйшага за падсвядомасць, якая даруе жывым яскравыя сны. Што адбылося днём, прыйдзе ноччу ў цікавых вобразах, перапрацаванае светапоглядам і пачуццямі асобы. А калі глядзець маштабна, то кожная думка – у некаторай ступені мроя, бо выклікае за сабой ланцужок вобразаў і асацыяцый, якія складваюцца ў карціну ідэі. І тым, каму дадзены дазвол, лёгка ўмяшацца ў гэты працэс, нябачным пэндзлем дадаючы патрэбныя дэталі. І не трэба забываць, што Ірмінсуль – таксама дрэва.
Фокалор ведае ўсё. Вада мае шмат форм, не толькі чыстае Гідра. Дождж, рака, возера, балота, лужына, раса, туман. Слёзы, соплі, сліна, сперма, кроў. Нават у цвёрдых з выгляду мінералах зямлі, ёсць звязаныя малекулы вады. І нават над і под Нябёснай Селестыяй вецер нясе аблокі, поўныя дажджу, гатовага праліцца ўніз. Вада ведае, што нават богі не безгрэшныя і калі-небудзь іх чакае суд. На якім вада будзе сведкай.
Мурата ведае ўсё. Хаця агонь не часта побач з чалавекам (хаця ўсе важныя справы ўсё роўна не-не-дый абмяркуюцца на кухні), але агонь бывае розным. Вулічныя ліхтары, паходні, вогнішчы хілічурлаў і прыгоднікаў... Святло зор і Сонца – таксама вынік згарання розных элементаў. Цяпло, якое сагравае зямлю, каб палі ўраджалі, а людзі пражывалі, таксама мае прыроду агню. Агню, які нястрымны, агню, які не бача межаў у сваёй празе паглынаць усё больш і больш, пакідаючы толькі попел. Рана ці позна гэты свет будзе спалены, калі не полымем агню, дык пажарам вайны, калі не ім, то павольна раздуваючымся Сонцам, трэ толькі дачакацца. І нават Ірмінсуль – усяго толькі дрэва.
Царыца ведае ўсё. Снег нібыта не здаецца блізкім да паўсядзённага жыцця, але не трэба забывацца што холад заўсёды побач, сквазняк па нагах ад незачыненай дзверы, начны дождж ледзянымі кроплямі за каўнерам, бяздонная прастора космасу над галавой, надта далёкая ад любой крыніцы цяпла, каб сагрэцца. Холад – гэта яшчэ спакой і ціша, якія чакаюць кожнага напрыканцы жыцця. Непазбежны вынік. Нейтральны пункт пачатку. 0°С. На мяжы паміж двумя бакамі.
Але ведаць – не тое ж самае, што зрабіць. Ведаць не азначае моц нешта змяніць.
Люмін і Ітэр ведаюць усё. Спачатку не было нічога, толькі пустата ва ўсе бакі навокал. Потым пасярод яе з'явілася святло. Іхні дуэт самым сваім існаваннем вызначае прастору і час: святло стала арыентырам пасярод нічога, святло стала пунктам адліку на прамой вечнасці. Святло вызначыла "Змену".
Наколькі на гэта паўплывала ўчорашняя Аіна ідэя?
Так.

На душы знянацку брыдка і я не ведаю, чаго мне хочацца, апроч як плакаць па невядомай мне прычыны
Night in Sumeru
Вось я на 100% упэўненая, што "малявкам" - гэта чарговы праёб ру-лакалізатараў, бо Іта да ўсіх звяртаецца вельмі паважліва насамрэч, ён бы такога не сказаў
У кітайскай Іта нашмаааааат прыемнейшы, чым у гэтай ганебнай спробе ў пераклад, якую мы маем на расейскай. Але. Але. Але ё ў яго адзін такі маааааааааааленькі нюанс: ягоны смех у кіт.агучцы. Вось кожны раз, калі ён смяецца, я хачу вырубіць гук нахуй. Чаму ягоны рогат такі доўгі 😭😭😭😭
Вось я на 100% упэўненая, што "малявкам" - гэта чарговы праёб ру-лакалізатараў, бо Іта да ўсіх звяртаецца вельмі паважліва насамрэч, ён бы такога не сказаў
Пачалі з хлопцам абмяркоўваць хуі ў свеце жывёл, скончылі срачам за "Ці можна прымерваць чалавечае паняцце жорсткасці да жывёл і ці ёсць там самасвядомасць і эмпатыя?"
(я на баку, што "дабрыня" дэльфінаў і ўсіх іншых - гэта памылка выжыўшага і нічога больш)
Але ўсё роўна сумна. Я думала, ціўтар стане маёй страхоўкай на выпадак, калі правалы ў памяці стануць (хай бы не сталі) сур'ёзнейшымі. Там столькі памяці. Хаця апошні акк толькі на 4 гады, але ж гэта былі самыя важныя 4 гады, за якія мая асоба зрабіла круты такі пад'ём з пераваротам((((
Бля, ніколі не прыкмечвала гэтую дэталь, але ж сапраўды...
Кожны пяты пост у ціўтары з невядомых прычын стаў рэкламай.
Што ж. Сумна гэта прызнаваць, але здаецца, нахуй ціўтар Маска.
"Мне ўсё роўна" – паўторваў Ітэр, калі нейкія людзі памылкова называлі яго "надзеяй" і "ратаваннем", укленчыўшы на бруд зямлі. "Я знайду Люмін, мы збяжым і забудзем пра гэты пракляты маленькі свет".
"Мяне не цікавіць" – калі адсылаў наіўных дурняў, з неяснай нагоды ўпэўненых, што ён "Адказ Нябёс" на іхнія малітвы, шукаць усе згадкі метэарытаў, залатых зор і светлавалосых дзяўчын. "Іхняе жаданне пабачыць, што за межамі нябёс, супадае з нашай мэтай адсюль збегчы, таму чаму бы ім трохі не дапамагчы?"
"Я імі толькі карыстаюся" – седзячы пасярод дзяцей з зорнымі вачамі і расказваючы ім гісторыі пра іхнія з сястрой прыгоды, пакуль дарослыя абмяркоўваюць схемы высокатэхналагічных касмічных шаттлаў, магічных масіваў з іншых светаў і іншых спосабаў "дакрануцца да Нябёс". "Як толькі я знайду Люмін, іхні лёс не будзе мець да мяне ніякага дачынення".
"Гэта нічога не значыць" – калі разам са ўсімі радаваўся поспехам у апошнім эксперыменце. "Яны не ведаюць, што вышыня – не апошняя перашкода на шляху з гэтага свету".
– Мне... Мусіць быць... Усё роўна... – сутаржна сціскаючы пачырванелую траву ў кулаках, вырваную з каранямі з зямлі, што рассыпалася на вачах. Барвовыя, напоеныя крывёй кубы, адлюстроўваліся ў золаце позірку.