"Дзень роднай мовы" Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, — Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і астрогі? Супроць каго рыхтуеце расправы І шыбеніцы ўзносіце пад хмары, Штодня арганізуеце аблавы І ўсіх мабілізуеце жандараў? Супроць каго рыхтуеце вы змовы З прадажнымі і юдамі і богам, — Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога!" Максім Танк. 1931 год. Гэты верш наш славуты паэт Максім Танк адрасаваў палякам, якія падчас акупацыі 1931 - 1939 гадоў, спрабавалі шляхам рэпрэсій і прыгнёту знішчыць беларускую ідэнтычнасць у Заходняй Беларусі. Акупанты пацярпелі паразу ў сваіх планах, гісторыя пакарала прыгнятальнікаў, Другая Рэч Паспалітая, вязніца народаў, сама была знішчана і знікла ў віры Другой Сусветнай Вайны. Зараз польскія суседзі зноў лязгаюць зброяй каля беларускіх граніц. На жаль, гістарычны ўрок не засвоены. Асобнай пагарды заслугоўваюць т.зв. мясцовыя "нацыяналісты" - "свядомае кола", каторыя спрабуюць зрабіць з мовы інструмент палітыкі, супрацьпаставіць беларускую мову рускай, "змагацца за незалежнасць", але выключна ад Расіі, гатовыя зноў лізаць панскія польскія боты. На жаль, ёсць і тыя, каму беларуская мова муляе вочы ўнутры нашай краіны, а таксама ў брацкай Расіі, хто фактычна грае ў дуду з "свядомым колам", адмаўляючы беларусам і беларускасці ў праве на існаванне. Пішуць лухту, нібыта мову маёй бабулі выдумаў ці то Ленін, ці то Сталін, ці то палякі з габрэямі альбо аўстра - венгерскі Генштаб. Гэта значыць, што наша мова мае патрэбу ў дзяржаўнай і грамадскай падтрымцы. Вядома, па жыцці большасць грамадзянаў Беларусі размаўляе па-руску, так склаўся гістарычны лёс, але мова ў дадзеным выпадку нібыта бацькоўскі скарб і нікому не дазволена чапаць яе бруднымі лапамі. Дарагія суайчыннікі, віншую Вас з днём роднай мовы! Няхай працвітае наша беларуская культура і суверэнная дзяржава! https://t.me/shpakouski (at Minsk, Belarus) https://www.instagram.com/p/Co7izGjN1AS/?igshid=NGJjMDIxMWI=