У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі, ВНЖ ці ПМЖ Пра гэта паведаміў [https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl|Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў ][https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl|Чэшскай][https://www.facebook.com/OfficeBLRinCZE/posts/pfbid02HTEsKbmqMY22UsgY3PUMNxab3rHAqNAQY9vavMcBGCtQWykqd7gdE9CcUjmW4P8rl| Рэспубліцы]: «Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне. Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь.» Варта зазначыць, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.










