«Беларусы павінны ведаць, што свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаваў» 8 лістапада ў Бундэстагу адбыліся дэбаты, дзе была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і». Парламент Нямеччыны прывітаў ужо ўведзеныя абмежавальныя меры супраць рэжыму лукашэнкі, і заклікаў федэральны ўрад працягваць ціск. Нямеччына [https://t.me/tsikhanouskaya/3948?single|будзе спрыяць] развіццю беларускай незалежнай прэсы, дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Акрамя таго, ухваляецца дапамога і рэабілітацыя палітвязняў ды асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій і Бундэстаг будзе спрыяць вырашэнню праблемаў беларусаў з дакументамі. Таксама ў Бундэстагу прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Парламентарыі з розных краін, члены каманды Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі [https://t.me/BelarusInLT|Народных амбасадаў Беларусі] нагадалі аб тысячах людзей, якія зараз знаходзяцца ў турмах рэжыму лукашэнкі.














