🇸🇮 Банкаўскія рахункі для беларусаў у Славеніі Шмат хто з беларусаў сутыкаецца з праблемамі адкрыцця банкаўскага рахунка ў Славеніі. Народная Амбасада Беларусі ў Славеніі накіравала запыты Абаронцы прынцыпу роўнасці, у Банк Славеніі і Еўрапейскі цэнтральны банк з прыкладамі дыскрымінацыйнага стаўлення банкаў. Публікуем адказ Абаронцы прынцыпу роўнасці (Zagovornik načela enakosti). 1️⃣ Банкі ня маюць права адказваць у адкрыцці рахункаў па прынцыпу грамадзянства. Існуе спіс краінаў з вялікіай рызыкай прання грошай і фінансавання тэрарызму (там ёсць Расія і Украіна, але Беларусі няма). Але ў гэтым выпадку банк павінен праводзіць дадатныя праверкі і ня мае права адмовіць у адкрыцці рахункаў толькі па прынцыпу грамадзянства. Ужо было два такіх выпадкі, ёсць рашэннье Абаронцы, што гэта падпадае пад дыскрымінацыю. 2️⃣ Прыватныя асобы акрамя разліковага банкаўскага рахунка могуць адчыніць асноўны банкаўскі рахунак з абмежаванымі функцыямі. Банк можа адмовіць адкрыць асноўны рахунак толькі па важнай прычыне, якую павінен паведаміць. Тое ж адказаў і Еўрапейскі цэнтральны банк. Праблема ў тым, што банкі не зацікаўлены адкрываць асноўныя рахункі, і не прапаноўваюць гэтую паслугу, хаця па закону аб фінансавых аперацыях павінны гэта рабіць, а на сайце павінна быць аб гэтым інфармацыя. Уведзенне базавага плацяжнага рахунку і звязаных з ім палажэнняў рэгулюецца Дырэктывай 2014 92 ЕС (артыкулы 35, 36, 39). Палажэнні дырэктывы павінны імплемаентавацца ў адпаведнае заканадаўства ўсіх краінаў Эўразвязу. 3️⃣ Грамадзяне, якія падпалі пад дыскрымінацыйныя дзеянні банка і маюць доказы гэтага, могуць падаць скаргу Абаронцы прынцыпу роўнасці. Абаронца таксама раіць пры паходзе ў банк раздрукаваць адказ на запыт і паказаць у банке. Спадзяемся, гэтая інфармацыя будзе вам карысная ў камунікацыі з банкамі ў вашых краінах. НП РБ в Литве | Связь | Поддержать нас https://t.me/BelarusInLT


















