🇱🇻 Латвія не будзе ўводзіць забарону на знаходжанне ў краіне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі На пачатку кастрычніка ў МЗС Латвіі на сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі [https://t.me/BelarusInLT/240|Народнай амбасады Беларусі ў Латвіі], асацыяцыі беларусаў Латвіі "Суполка", культурнага аб'яднання "Сьвiтанак" і латвійскай арганізацыі FreeBelarus. На сустрэчы абмяркоўвалася, у тым ліку, пытанне выключэнне з закону забароны на знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Латвіі. Два тыдні таму дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі Віталь Малчанаў [https://t.me/tsikhanouskaya/3857|правялі] вельмі плённую сустрэчу ў Сейме Латвіі з групай «За дэмакратычную Беларусь». Прадстаўнікі Офіса прапанавалі дэпутатам карэкціроўкі, якія могуць быць дададзеныя да закона. 🤝 Дзякуючы супрацы Офіса Святланы Ціханоўскай з дэпутацкай групай "За дэмакратычную Беларусь" і садзейнічанні прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі, на прошлым тыдню Камісія па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі вырашыла [https://t.me/tsikhanouskaya/3897|выключыць] з праекту аб дарожным руху згадку грамадзянаў Беларусі. Сёння Сейм Латвіі [https://www-lsm-lv.translate.goog/raksts/zinas/latvija/02.11.2023-transportlidzekli-ar-krievijas-numuriem-nedrikstes-piedalities-satiksme-neparregistretos-konfisces.a530146/?_x_tr_sl=auto&_x_tr_tl=ru&_x_tr_hl=be&_x_tr_pto=wapp|прыняў] папраўкі да закону і забарона не будзе распаўсюджвацца на аўтамабілі з беларускімі нумарамі. [https://t.me/BelarusInLT|НП РБ в Литве] | [https://t.me/BelarusInLT_bot|Связь] | [https://donate.stripe.com/28o0457Sf3y71RmfZb|Поддержать нас]










