калі мяне пасадзіць на лавачцы побач з пад'ездам, я дам фору любой бабцы, бо гадзінамі магу балбатаць пра хваробы. у мяне хапае гэтага лайна на траіх, і назавіце любую сістэму ў арганізме - я вам скажу, што там у мяне не так працуе. у цяжкія гадзіны я суцяшаю сябе думкай пра тое, што гэты недахоп капенсуецца шэрагам іншых якасцей, падараваных мне лёсам. канечне, бывае непрыемна - лінзы кантактныя б'юць па кішэні, цяжка адмовіцца ад салодкага, а часам проста хочацца выпіць нармальны бакал віна. аднак самая страшэнная для мяне хвароба... сіндром "адкладзенага на потым жыцця". пачынаючы з дробязей накшталт "прышыю гузік да паліто заўтра" (між тым паліто ўсё яшчэ без гузіка!) і скончваючы рэалізацыяй вялікіх мараў. менавіта гэта і адчуванне, што некатор важныя моманты ты прасраў назаўсёды, робіць мне балюча. а без віна я як-небудзь пражыву) #shadows #window #sunset #palace #girl #sun #ermitazh #aboutme #interior #memories #travel #spb #saintpeterburg #russia #russiatravel #belarus #belinsta #minskgram #трошкіпабеларуску #ныццё #procrastination











