this is my blog so whatever. i should walk around the city more i love it
seen from Italy
seen from Finland

seen from United Kingdom
seen from China
seen from China
seen from Australia

seen from Italy
seen from Malaysia

seen from Canada
seen from United States

seen from Sweden
seen from Netherlands

seen from Netherlands
seen from Jordan

seen from United Kingdom
seen from United States
seen from China
seen from China
seen from Nigeria

seen from United States
this is my blog so whatever. i should walk around the city more i love it
«Horad SONca» (City of the Sun) – Artur Klinaŭ
not feeling it today gang
Ты адвярнуўся на імгненне, а кот ужо там! Цікава, колькі ён рыхтаваў план па захопу лядоўні? (: і, натуральна, ані кроплі пакутаў сумлення. #belarus #miensk #pet #cat #animal #simba #bully #orange #home #fridge #funny #sweet #bestcat #moment #cute #fun #crazy #vsco #vscocam #instacat #instapet #instadaily
Спыніцца
Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…
Алесь Разанаў
Пад рукой адказвае сваім цяплом на маё нагрэтая сонечнымі праменнямі вокладка кнігі. Яна нагадвае мяне: такая ж цёплая, узаемная. Аднак нас аб'ядноўваюць не толькі пачуцці, але і змест. Заўсёды, калі кніга мне цікавая, яна падобная на мяне. Значыць, я крыштальна ясна бачу ў ёй сваё асобаснае адлюстраванне. Гэты раман, якога я кранаюсь зараз, – пра Беларусь, пра каханне, пра нацыю… Мой улюбёны Караткевіч заўсёды пісаў аб прыгажосці і прыроды краіны, і яе гісторыі, пераплятаў гэтыя сюжэты старонка за старонкаю.
«Каласы пад сярпом тваім» - неад'емная існасць майго аблічча.
Я думаю аб тым, калі той чалавек ва мне, якім я доўгі час спрабую стаць, як мінімум хаця б сустрэнецца са мной цяперашняй – каб, не адказваючы ні на якія пытанні майго нейкага інфантыльнага, яшчэ не перажытага сённяшняга «я», убраць яго прэч, і аднавіць маю ўжо амаль нежывую ад надта маруднай і доўгай плыні часу асобу.
Гэтак напісаў Алесь Разанаў. «Чалавек — гэта два чалавекi…» Унутры мяне кіпіць кацёл розных пачуццяў і слоў, розных настолькі, што часам становіцца страшэнна. Магу быць ціхай і разважлівай, гадзінамі холадна і нейтральна філасафаваць, павольна адказваючы на пытанні, а потым раптам пачаць сыходзіць з розуму, вельмі хутка мысліць, раз'юшана з кімьсці спрачацца, адчайна штосьці даказваючы. Ува мне жывуць два чалавекі. Адзін з іх – дарослы, які паступае мудра незалежна ад абставін, а другі ж – заўжды лезе на ражон. Яму, здаецца, гэта падабаецца. Шмат красамоўства (дзякуй хоць што не галаслоўнага), актыўная дзейнасць і буйны эмацыянальны запас. Але не нервовы, нажаль. Бо такая асаблівасць, якая цячэ унутры вен чалавека, патрабуе ад яго шмат унутранай стойкасці і цягавітасці.
Два чалавекі. Працягваючы папярэдні абзац, зраблю адсылку да вершу, які моцна запаў у душу, каб даказаць, наколькі гэтыя два чалавекі ўнутры мяне розныя: «Адзiн з iх — выток, i другi — суток, адзiн з iх — прычына, другi з iх — вынiк, адзiн з iх — пытаньне, другi — адказ, а памiж iмi цякуць, вынiкаючы з iх i ўпадаючы ў iх сусьветы...»
Сусветы… цэлыя сусветы хістаюцца зараз ад адной маёй існасці да іншай, гэта толькі падумаць… але яны ні паралельныя, ні перпендыкулярныя, ні перасякальныя. Яны просто зусім розныя. Супярэчлівыя. Сусветы, якія часам перастаюць нагадваць мне нават сябе саму, бо там пастаянна з'яўляецца ўсё больш новых, незнаёмых пачуццяў, уражанняў, думак, якіх я не чакаю, якіх я прыходзіць не прашу. Тады нараджаецца шмат пытанняў, на якія я заўжды спрабую як мага хутчэй здабыць усе адказы, бо ўвесь час баюсь чагосьці не паспець, але, ізноў словамі з вершу Разанава, скончу гэты сказ: «Вобразы вабяць усьлед за сабой, але памкнуся за iмi — i iх растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкi, якiя адводзяць таго, хто iдзе, ад сваiх затоеных гнёздаў»… Падняла погляд ад кнігі. Пасля прачытаных там строк шмат зразумела. Я – той чалавек, якому пара на хвіліну спыніцца.
Спыніцца, перастаць так настойліва шукаць і ад гэтага – задыхацца.
Пачаць дыхаць свабодней, хаця гурт Akute колькі разоў настойліва і паўтарае ў сваёй песні фразу, нібы папярэджанне, аб тым, што вакол нас толькі «адзін атручаны дым».
Стомленасць пачынае пакараць моцныя бакі маёй асобы, якая ўнутры ўсё яшчэ падзеленая напалам. Адзін з іх хоча яшчэ большай актыўнасці, чым раней. Другі прапануе мне ўсё ж спыніцца. І апошні бок – гэта я ў будучыні. Я дакладна адчуваю гэта. Гэта тая істота, якая павінна праглынуць ва мне ўсе мае інфантыльныя пачаткі. Тая, што павінна будзе прымусіць думаць мяне інакш. Па-даросламу, пазбавіўшыся назаўжды ад непатрэбнай неўпэўненасці ў сваіх дзеяннях ці думках і нейкіх дрэнна асэнсаваных і зразумелых комплексаў.
Але хто ж з іх дваіх зараз піша гэтыя радкі – я не ведаю.
Разважанне скончу паскрыптумам у выглядзе радкоў, напісаных чалавекам, ведаючым жыццё дакладна лепш, чым я. Яго вывад лепш адлюстроўвае тую галоўную думку, якую я імкнуся да вас данесці.
«Пачакай, памарудзь, адпусьцi жаданьне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усiх, i вернуцца да цябе тыя птушкi, якiя ня ловяцца, калi iх ловiш, якiя хаваюцца, калi iх шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкi — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкi — твой твар».
Алесь Разанаў