Хачу АС, дзе сярод Вэняў, якіх ВВС забраў з лагера ваеннапалонных, А-Юань быў не адзіным дзіцём. Што А-Юань быў малодшым, а старэйшай было гадоў 14 (ВВС, гледзячы на яе, думаў, што сам ён у 14 прыехаў у Гусу на навучанне, і богі, якім жа ён быў дзіцём тады), і паміж імі - яшчэ паўтары дзясятка дзяцей без дзяцінства.
Гэтая дзяўчына ўжо дастаткова дарослая, каб ведаць, хто такі Ілінскі патрыярх. Яна ведае, што ён рабіў з тымі, хто ваяваў пад сцягамі з чырвоным сонцам, і што ён рабіў з іх трупамі. Як ён прымушаў іх забіваць сваіх жа.
Яна была дзіцём, калі пачалася вайна, і тым не менш яе тройчы лавілі, калі яна пыталася выйсці на поле бою супраць Ілінскага патрыярха. Бо ён не чалавек, ён бяздушная пачвара, і ўсё, чаго яна хацела, гэта адпомсціць за сваіх бацькоў і братоў, целы якіх засталіся недзе там, у невядомасці.
Яна называе Вэнь Цін здрадніцай за тое, што тая звярнулася да Ілінскага патрыярха
(– Ён забіў іх! Ён знішчыў нас, як ты можаш!
– Няхай мяне праклянуць мёртвыя, але я вінная клапаціцца пра жывых).
Яна адмаўляецца размаўляць з ім, але глядзіць яму ў вочы, кідаючы выклік кожнае імгненне свайго існавання.
Вэй Вусянь прымае яе нянавісць. Прымае кожнае абвінавачанне, кожнае злое слова, нават калі яна крычыць, што лепей бы яе забілі ў тым лагеры, як Вэнь Ніна, чым жыць тут, пад апекай дэмана.
Дзякуючы шчасліваму ланцугу падзей яны жывуць. Яны выжываюць, і хутка іх называюць ужо Ілін Вэй, маленькім ордэнам пад кіраўніцтвам - прыглядам - Юньмэн Дзян.
Аднойчы лёд на яе сэрцы трэскаецца.
– Навучы іх. Ты заклінальніца, я бачыў цябе з мячом. І цябе навучылі, як заклінальніцу з Вэнь. Я магу іх навучыць талісманам, Цін-дзе – медыцыне, але толькі ты можаш навучыць іх майстэрству мяча, як Вэнь.
– Вэнь даўно ўжо няма ў гэтым свеце, ты сам паклапаціўся пра гэта.
– У тваіх сілах адрадзіць тое, чым спакон вякоў ганарыліся Вэнь.
– Пад тваім іменем.
Ён з сумам і надзеяй паглядзеў на яе.
– Магчыма, аднойчы ты зможаш назваць сваё.
У свае 17 яна па-ранейшаму ненавідзіць Ілінскага патрыярха. І як першая вучаніца Ілін Вэй, вучыць сваіх шыды і шымэй, хто яны на самой справе - і чым яны могуць ганарыцца.








